А МОЖА?..

Люблю чырвоныя нябёс разлівы
На ранку, вечарам — купае сонца косы.
Блакіт румяніць шчокі сарамліва,
Як бы прабачыць за свае хаванкі просіць.

Люблю чырвоныя палі цюльпанаў,
У чырвані губляецца дыван зялёны.
Пялёсткі кружацца, гучыць сапрана,
Танцуе ветла над палямі вецер вольны.

Чаруюць купіны у журавінах,
Чырвоныя, як сонейка шчаслівым часам.
Ды не люблю палі, лугі ў руінах,
Крывёй авітыя, як бы чырвоным паскам.

Люблю чырвоныя насіць уборы,
Да твару светлага пасуюць вельмі, вельмі.
Я адчуваю, што ў ружовым моры,
Паветра поіць шчыра водарам і хмелем.

Дурак чырвонаму гавораць рады,
А можа ў шэрым адшукаць свой золак — мудрасць?
Сумець адчуць ў прасторы смак сапраўдны,
Усьмешку сэрца не згубіць, калі ўсё супраць.


Рецензии