Забяры
Забяры туды, дзе неба
Забяры мяне пакуль
Пад нагамi родзiць глеба
Дзе матулiны далонi
Мне спакойна гладзяць лоб
Дзе пытае цiха голас
- Цi ты выспаўся сынок?
Дзе мы з татам хутка з горкi
У санках кацiмся ў лясы
I смяемся ў аблокi
Звучаць звонка галасы
Дзе дзядуля на плячах
Ранiцай нясе ў садок
Увечар потым у маiх снах
Будзе стрэльба i свiсток
Казкi я пачую зноў
Пра мядзвежы цiхi дом
Там не помняць дрэнных слоў
Бо сямья там за акном
18.10.2022/04.07.2023
Свидетельство о публикации №126031509657