14. 08
Усё то, што ты робiш.
Праз усмешку глядзi на гэта жыццё.
Дзень будзе такi,
Як сам ты захочаш
Нават калi з рук валiцца ўсё.
Дазволу не дай
Усiм страхам i суму
З ног цябе збiць i настрой сапсаваць.
Не перашкаджай
Нiдзе i нiкому
Сур’ёзнымi быць i ў дарослых гуляць.
Чэрпай натхненне
Ў рэчах звычайных
Яго нават зашмат, куды не глядзi.
Зямлю пад нагамi
У сваiх летуценнях
Ты не губляй i наперад iдзi.
23.09.2024
Свидетельство о публикации №126031509647