Шэршань

Я скрануўся. Чырвоная муха
Як у сенцах вякоў, ажыла.
Асляпляльнасць. Грувасткія рухі
"Бамбавання" - у гуках крыла!
Не! вясёлка ярчэй палівае!
Афарбоўка адчаю трымціць...
І на лапкі, дрыготка, сядае,
І паветрана ў шыбу... глядзіць.
Вока джаліць неверагодна!
Прызямляецца гуд: на слупку.
Адпачыць? Мэтазгодна:
"Кінься ў бойку!" - павуку.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →