Рандо. Rondeau
Магічных слоў вязала сіла.
Яго не ведаў матылёк -
Душа вяночак узрасціла.
Хай пазайздросціць чабарок
І мыш, што зернейкам пасціла...
Расцвіў кахання мой лужок!..
О, панна! Гэта ты з'явіла
Вянок.
Душа мая цябе маліла -
І вось ён лопнуў, ланцужок,
Што нам шаптаў: "Жыццё - магіла.
Свет - павуцінне, павучок..."
Я сум згадаў, бо ззяе міла
Вянок.
Свидетельство о публикации №126031507041