Рандэль. Rondel
Разліўся цішай па лугах.
І толькі ночы слотны пах,
Такі гаркавы і смаловы,
Няўжо ён кожнай ноччу новы?!
Пакамячыў яго ў руках -
Заранак мятны ды ружовы
Разліўся цішай па лугах...
Ды не палаюць вуснаў словы,
Пытанне: іскаркі ў вачах.
Таму слёзы - змрок у снах...
І ўсё ж - ты дзіўны, адмысловы,
Заранак мятны ды ружовы!
Свидетельство о публикации №126031506941