Шпитальная хроника Глава 3
Навабранец
(Святло ў прыцемках).
Александр Гарбар
Шпітальная хроніка.Частка 3.
Гісторыя пра з'яўленне ў хаце свайго "Васіля Тёркіна", які бойкім словам лечыць душэўныя стагнанні і асвятляе прыцемкі шпітальнага побыту.
У апоўдні "Навабранец" у хату зайшоў,
Панурым паглядам прысутных абыйшоў.
- Дзень добры, - прамовіў павольна і важна.
-Дзе шконка?! - спытаў ён рэзка, адважна.
Усе замаўчалі, і вочы схавалі,
Нібыта знарок вады ў рот набіралі.
Ці з блатных ён - ці ведама нам?
А раптам "пахан"? Бо зайшоў сюды сам.
На ўцеху балагор ў жарты пусціўся,
У гады семдзесят пяць - у каханні расплыўся.
Жанчын гэты жэўжык паўсюль чапляў,
Ды толькі ўва сне гаварун суціхаў.
Засмяяліся ўсё - і знік гэты спалох,
Бо "вандроўнік" стары не баіцца дарог.
Хоць з выгляду строгі, ў душы- размах,
Жыццёвыя ролі мяняе сам маг.
Надышоў ціхі час, залатая пара,
Сціхла ў момант наўкол уся гамана.
Толькі мой сусед, пра зарок свой забыўся,
Зноў праз сценку да суседкі прычапіўся.
Вось сонца за лес ціхамірна заплыла,
Ў нашых страўніках пустэча завыла.
За грукатам лыжак пачуўся ўжо клік:
"Айда на вячэру! Ці нехта там знік?"
Нам выдалі крупу - празрыстую, як дым,
Твар ад пары стаўся шэрым, худым.
Ды наш балагор і тут не змаўкаў,
Раздачыцу "ягадкай" гучна назваў.
Так дзень прамінуў, згаслі абяцанні,
Заснулі і мары, і нашы стагнанні.
Хоць наш навабранец бойка балабаніў,
Духоўнай карысцю ён душы
прыманіў.
Мінск,
Жнівень 2025 г.
Працяг будзе ...
Свидетельство о публикации №126031505178