Шпитальная хроника. Глава 2
Глава 2
Свой кут, лёсам абраны
Александр Гарбар 2
Гісторыя пра тое, як ложак з " канём " становіцца домам, а суседзі па палаце - сям'ёй.
Працяг маіх бальнічных нататак.
Мне ложак суровы дастаўся ў куце,
Дзе "конь" з прасціны прымацаван к дузе.
Каб зручна, без цяжкіх натуг я ўставаў,
І статнасць надзейна заўсёды трымаў.
"Тут лепш будзе, чым у мінулы той час,
Дзе вэрхал у тамбуры - горкі паказ.
Кабеты гаротна на фаянсе сядзелі,
А ў вузкім "Прыбоі" патокі шумелі."
Той гул не згасаў - вадой ў падзенні,
Няўмольным прылівам каціў па сцяне.
А вечка бачка - медны гром і знаменне,
Рэхам будзіла ў начным паўсненні.
Не пахла там кавай ці іншым напоем,
А пахла прысмакам тых горкіх падзей.
І кожны ўздых тут здаваўся мне боем,
Што водгукам чулым згасаў ля дзвярэй.
Шуршэла пагалоска ўсім аддзяленнем:
Што ў бокс завітаў статны той "эксклюзіў":
Дзядок з манерамі, з добрым сумленнем,
Памыцца дазволіў - і ўсіх ўразіў.
Бабуля (пад восем дзесяткаў ёй недзе),
Што чуласць сапраўдную ў твары знайшла.
- Які ж той дзядок! Даў памыцца па- людску! " -
Дзівіўся я: " Дзядок?"... Мая восень ішла."
Здавалася б: у медыцынскім храме,
Дзе белы той воблік - знак той чысціні,
Дзе бабкі ў чарзе, бы "Прыбой" пільнавалі,
Сярод той будзённай, няспыйнай мітусні.
Адкінуўшы груз тых смутных ваганняў,
Маўкліва ў палату я цвёрда ўвайшоў:
- Я Алесь Валянцінавіч... - Будзем знаёмы!
І кожнага позіркам шчырым знайшоў.
Прыціхлі суседзі, назвалі імёны,
Сустрэў мяне гурт, што чаканнем з'яднаны.
Я рэчы ў тумбу складаў прывучана -
Цяпер мой тут дом, што для лёсу абраны.
Мінск, ліпень 2025 г.
*Грамадзянская лірыка
*Філасофская лірыка
*Беларуская мова
*Жыццёвая гісторыя
Дзякуй усім, хто чытае
гэтыя нататкі. Часам самыя
простыя рэчы - як кран з вадой
ці ціхая размова з суседам -
набываюць у шпіталі сапраўдную
каштоўнасць.
Чакайце трэцюю главу"
Свидетельство о публикации №126031405347