На iмпрэзах тусуюцца зоркi...
На імпрэзах тусуюцца "зоркі",
Графаманы ўсялякіх масцей.
Лабутэны выгульваюць, норкі
І астаткі душэўных страсцей.
На палях ужо снегу не стала,
Недзе нават гудуць трактары,
А на ўзгорку бяроза растала,
І прыйшоў сакавік у двары.
І далёка ад вашай імпрэзы
Ажывае натхненне ў душы,
Калі першыя кветкі-гарэзы
Зелянеюць на ўзлеску ў глушы.
Графаманы тусуюцца недзе,
Потым пішуць пра жарсці вясны,
А яна ўжо прысадамі едзе,
Ажыўляе зімовыя сны.
14. 03. 2026 г.
Свидетельство о публикации №126031404117