Магнiцiк

Паглядзі: ты такі малады, а з'явіліся раптам на твары маршчыны,
і ўсё нешта пляцеш то пра працу, то пра яе адсутнасць.
Нас з табой так да болю хвалююць Асвенцым і Хірасіма,
што ўсё іншае часам здаецца пустым і абсурдным.

У эфіры зашмат галасоў — дзесьці дзеці гукаюць маму;
а мы ўсё дарэмна спрабуем пакінуць расткі гуманізму.
Мы ўсё думаем з жалем то пра Беслан, то пра пажар Нотр-Дама,
і ўсе раны Зямлі быццам сталі для нас асабісты.

Паглядзі: на тваім паліто плямы выхлапаў вуліцы шэрай,
зноў будзільнік зайграў неяк сумна і не да месца.
У які міфалогія момант ператворыцца светлаю верай
і пасля яе што нам у свеце яшчэ застанецца?

Праз цябе і мяне, па напружаных венах, праз вочы і вусны,
праз глухі цэлафан, запакаваныя ў хісткі пакецік,
мы аплачам ахвяр Сычуаньскага землятрусу
і забудзем пра тое, што дома знес фортачку жорсткі зімовы вецер.

Чуеш, хочаш — паплач, пакуль едзеш дадому ў аўтобусе або трамвае,
аддавай свае сэрца кандуктарам толькі нясціпла і з боем,
толькі не думай пра гэта часта занадта, бо дома чакае
новы магніцік на халадзільніку, прывезены не табою.


Рецензии