Пра што пiсаць? Пра захад сонца...
Пра што пісаць? Пра захад сонца,
Ці пра пабелены мой сад?
Ці пра мурзатае аконца,
Што закрывае далягляд?
Пра што пісаць? Каму ён трэба,
Той, без хлусні зусім, радок?
Ні славы ён не дасць, ні хлеба...
І не супыніць часу змрок.
За сосны сонца зноў садзіцца.
Стаіць на ўзгорку рад бяроз.
А залатому небу сніцца
Вясновы ранішні мароз.
13. 03. 2026 г.
Свидетельство о публикации №126031307548