Свой крыж

Пабываў у снах я на Святой зямлі,
Ойча наш Нябёсны, дзякую Табе!
Людзі мараць многа - ды не шмат змаглі,
Адмірае плён іх працы пры сяўбе.
Царства так далёка - многім не дайсці.
Кіламетры шляху - ды не ўсе туды,
А з Хрыстом так лёгка, з Ім душа ляціць -
Я краіны  бачыў, бачыў гарады
І даволі розных бачыў храмаў я,
Гонар дзе і прагнасць, цяжка дзе ўдыхнуць -
Уцякаў душою, дзе зямля свая,
Месца ўзгадваў тое, будзіць што ад сну,
Ефрасінні маці нашай ўзгадваў крыж,
Неба наша ўзгадваў, кветкі, сенажаць.
Не патрэбны Рым мне, Вегас і Парыж -
Я свайго ад Бога не змяню крыжа.


Рецензии