Вясновая ранiца

Прачнуўся свет ад сну зімовага,
І сонца першы промень залаты
Крануўся лёгка даху стромкага,
Развеяў рэшткі цемнаты.
Птушыны хор ужо спявае звонка,
Вітаючы да нас прыход вясны,
І вецер, быццам бы малы хлапчонка,
Гайдае голле вербалозу і сасны.

Пралеска вочка сіняе раскрыла,
Праз леташні прабіўшыся лісток,
І ўся зямля адтала і ажыла,
Пусціўшы  новага жыцця расток.
Туман малочны над ракой клуб;цца,
Хаваючы ў абдымках берагі,
І хочацца спяваць і весяліцца,
І забываць пра зімнія снягі.

Паветра чыстае, празрыстае, нібыта
Крынічная сцюдзёная вада.
Ім дыхаеш – і ўся душа адкрыта
Для цудаў, што даруе нам вясна.
Бярозавы гай сокам напаўняе
Свае галінкі, тонкія, як стан,
І кожны гук наўкол не замірае,
А тчэ жыцця чароўны, дзіўны стан.

На стрэхах кроплі весела звінелі,
Сцякаючы ў бурлівы ручаёк,
Яны зіму ад хаты праганялі
У самы дальні, цёмны закуток.
І пахне ўжо зямлёю адпачылай,
І свежай зелянінай, і карой,
І гэтай раніцай, такой прыгожай, мілай,
Што абуджае ўсё сваёй парой.

І хочацца мне з светам падзяліцца,
Адчуць душою гэты першы ўздым,
І ў неба сіняе, як птушка, узвіцца,
І дыхаць водарам густым.
Хай гэты дзень пачнецца з захаплення,
З усмешкі, з радасці, з надзеі і цяпла,
Бо раніца вясны – як нараджэнне
Кахання, мары, шчасця і святла.


Рецензии