Вясне гукае

Дваццать шосты год даруе дзіва,
Кожны дзень і кожны час - гармонія актаў
Звітых мудраю рукою хціва.
Свет блукаў, нарэшце ў край з законам завітаў.

Абазначыў для зімы пачатак,
Навучыў павольна ў восені забраць ключы.
Па-сяброўску, без жахлівых схватак,
Разліваць напітак свой, каб ён не стаў гарчыць.

А сягоння вось вясне гукае,
Днём пагрэе, прыгалубіць, памарозіць ноч.
Дваццать шостаму, напэўна, Каін
Захацеў пакаіцца, стаў слабае звяно?

Вырашыў Гасподзь, што па законах
Трэба Свету жыць, не трэсці блудным кулаком.
Надаелі дні ў дажджлівых стогнах,
Вучыць Свет не знікнуць, як Гамора і Садом.

Год прычэсвае надвор`е сёння
Па-закону, мудра, Усявышняга рукой.
Радзіць ехаць у адным вагоне
Навучыцца разам па законнай маставой.

Сэрца радуе пачатак года,
Будзіць мары і надзеі разлівае сок,
Што Сусвет парадуем пагодай...
Дзякуй, дваццаць шосты, мудры твой сягоння крок.


Рецензии