Апошнi снег знiкае у забыццё...

***
Апошні снег знікае ў забыццё,
Апошні снег зімы маёй бясконцай.
Вясну сустрэнуць птушкі і жыццё
І затрапечуць крыламі пад сонцам.

Апошні снег ужо сыходзіць з град,
Апошні снег сцякае ў каляіны.
А я жыццю, як першы лісцік, рад,
Як рад бяроз уздоўж дарог Айчыны.

Апошні снег пад сонцам растае,
Пяе раўчук і цінькаюць сініцы.
А мне ў жыцці засмяглым не стае
Жывой вады з бурлівае крыніцы.

Апошні снег збягае ў забыццё,
Апошні снег з душы маёй знікае.
Вясну сустрэне новае жыццё,
Яно даўно вясну сваю чакае.

12. 03. 2026 г.


Рецензии