Няма нястачы...

Няма ў тэмах нястачы,
Гэтак кажуць сябры:
«Цвік  складанай задачы –
Узялася – ары!

Каб радочак застаўся
Напамінам аб нас.
Каб з зямлёй не расстаўся,
Калі скончыцца час.

Каб заўсёды чыталі
Людзі вершы твае…
Сведкі б кнігі лісталі
Па вядомай канве…»

Пажаданне ад сэрца,
Пагаджаюся з ім.
Не зачыніцца дзверца,
Бо напішацца гімн.

Я сяброў разумею:
Шчырасць ў сэрцы гарыць!
Напішу, як умею,
Што ж аб тым гаварыць?!

Няма ў тэмах нястачы,
Звыш прыгожы наш край.
Праца дзеля падачы,
Сад Палессе ды рай…


Рецензии
Замечательно написали, Татьяна, о поэте и о том, что в темах нет для поэта проблем. Это можно увидеть и по Вашим тематическим папкам, где прослеживается вся Ваша жизнь и Вашей малой родины -Полесья. Да и ещё огромное число стихотворений на различные темы. С уважением и пожеланием мира, душевного комфорта, счастья, прекрасного настроения в эти тёплые весенние дни. Павел.

Павел Николаев 9   12.03.2026 16:06     Заявить о нарушении
Шчыра дзякую за водгук, Павел! Пішу пакуль мая муза добразычліва...
З цяплом вясновым ды добрымі пажаданнямі Вам і Вашым родным!

Татьяна Цыркунова   12.03.2026 18:40   Заявить о нарушении