Прамень
Далей — паласа перашкод.
Дзіўнай расліны пустое насенне,
Што не пабачыць усход.
Пасярод - пустэча, трызненне
чалавека-гадзіны, ток.
Магчыма, само пакаленне
Пакорна лягло пад каток.
Бывай, натхненне, маё натхненне,
Агонь ператворыцца ў смог.
калі за здарэннем ідзе здарэнне —
хутчэй у кватэру і на замок.
Свидетельство о публикации №126031108827