На узгорку снег ужо растау...
На ўзгорку снег ужо растаў.
Тырчаць пабеленыя дрэвы.
Між леташніх пажоўклых траў
Стаяць ігрушы-каралевы.
Сінічкі пырхаюць, звіняць,
Пералятаюць з кроны ў крону.
І грэе сонца сенажаць
І грушы голую карону.
І я жыву, бо не памёр,
Хоць і пісаць няма ахвоты.
І ўжо імкнуся не да зор,
А з панядзелка да суботы.
І час ляціць, ляціць жыццё,
І не шкада яго ніколькі.
Сыду і я... у забыццё,
У забыццё сыду... і толькі.
10. 03. 2026 г.
Свидетельство о публикации №126031003627