Абраны народ
Беларусі сціплы наш народ,
Адрадзіць каб веру і вясковы
Аднавіць каб лад, дзе з году ў год
Родзіць жыта нам зямелька-маці,
Рады дзе заўсёды жыхары
Без хлусні любым гасцям у хаце,
Бог якіх паслаў у іх двары,
І шануюць хлеб, што на абрусе,
І ў размове шчырай дзе часцей
Тэмы ёсьць аб шчасці Беларусі,
Тэм дзе шмат цікавых для гасцей,
У мальбах сваіх дзе просяць Бога,
Ужываць каб працы ўласнай плён -
Робяць так, каб з неба дапамога
Радасць несла, мір, а не праклён.
Абразы ў куце чырвоным хаты
Адчуваюць мірны дух людскі -
Тут заўсёды брат стаіць за брата,
Тут без скарг свой крыж нясуць цяжкі.
Свидетельство о публикации №126030908649