Шпакi прыляцелi

Запела неба. Высахлі ўжо слёзы.
Вясна ідзе ў зялёным кужалі.
Шпакі ляцяць на родныя бярозы,
Дзе іх дзяды калісьці тут жылі.

Зальецца кожны свістам-пералівам,
Збіваючы з крылоў блакіту пыл.
Зямля мая, ты зноўку станеш дзівам
Пад шэлест гэтых лёгкіх чорных крыл.


Рецензии