Ах, вясна! Хутка перцы паусходзяць...
Ах, вясна! Хутка перцы паўсходзяць,
Памідоры закрыюць акно,
Будуць ногі паўсюды знаходзіць
На траве на расталай гаўно.
Ах, вясна! Ужо ў парастках бульба,
Дагнівае ў хляве кабачок,
Хтосьці цягнецца вуліцай з кульбай,
Падпірае сябе пад бачок.
Ах, вясна! Людзі з горада едуць,
Будуць ружы свае правяраць,
У дварах з шашлыкамі бяседу
Будуць ладзіць і песні спяваць.
Ах, вясна! І на ўзгорку – бярозы.
Гарадскія паставілі сок.
І сцякаюць салодкія слёзы
Міма слоіка ў жоўты пясок.
Ах, вясна!
06 – 09. 03. 2026 г.
Свидетельство о публикации №126030903242