Зярняткi дасканаласцi
Яе душы прывабнае святло -
Радкоў не хопіць Пушкіна, Хаяма,
Не хопіць тычяч самых лепшых слоў,
Якімі ў вершах увасхваліць трэба,
Той водар перадаць і вобраз той
Красуні першай і Зямлі, і Неба -
І як жа не лічыць яе святой?
Да нашых дзён прывабнасць дочак Евы -
Атрута для сучасных юнакоў.
Сукенка, вусны, погляд каралевы -
Каб апісаць, не хопіць мне радкоў.
А колькі ж іх - квітнее ўся планета,
Нябёсы ў час вясны зайздросцяць нам,
Адамавым сынам, як след сагрэтым
Любоўю прыгажунь - і, як Адам,
Атруту з рук жанчын мы ўзяць гатовы,
Сваё жыццё аддаць за проста так,
Цяжкі ўзяць крыж і, як рабы Хрыстовы,
Іх несці ў Рай Нябёсны на хрыбтах.
Свидетельство о публикации №126030802770