Где находится рай
Дзе знаходзiцца рай
У сваiм краю, як у раю:
Тут люба ўсё, прыгожа,
Цi я працую, цi пяю,
Радзiма дапаможа.
Тут добры дзень, дзе трэба - цень,
Тут хараство - наўкола,
А першы сонечны прамень
Ласкавы ды вясёлы.
Так, родны край i ёсць той рай,
Што на зямлi даецца!
Дарма па свеце не блукай:
Няма ў чужыны сэрца!
Свидетельство о публикации №126030600288