Прыход вясны

Зноў па вуліцы вясна
Крочыць з новай сілай,
Звонкай птушкаю яна
Распраўляе крылы.

Пакрываюцца лугі
Дываном прыгожым.
Зелянеюць берагі
Рэк у свеце Божым.

Быццам здані ля ракі,
Вербы нізка гнуцца
І люляюць каташкі,
Што па голлі ўюцца.

Між аблокамі чуваць
Крык гусей бялюткіх:
– Годзе, годзе спачываць!
Адраджэнне хутка!


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →