Расхiнаць насцеж...

Расхінаць насцеж дзверы,
Клікаць дзеўку-вясну.
Крык той поўны даверу –
Далібог, не засну.

Цень лягла на парозе,
Пэўна, хутка вясна.
Вераб’і на дарозе,
Лёт іх нібы са сна.

Размарыла на сонцы,
Вельмі ж хочацца спаць.
Сойкі дзве пры аконцы,
У лясок не ляцяць.

Кот спявае прыгожа:
Мяў ды мяў у двары.
Дачакаўся «вяльможа»
Веснавое пары.

Расхіні насцеж дзверы
Ды паклікай вясну!
Будзе шчасце без меры –
Вышынёю з сасну.


Рецензии
Напевно, Татьяна. И по весеннему свежо! С наступающим вас весенним праздником! Игорь

Игорь Апрельский   05.03.2026 10:38     Заявить о нарушении
Шчыра дзякую за водгук, за добрае слова!!!

Татьяна Цыркунова   05.03.2026 13:00   Заявить о нарушении