Дзьмуе ветрык ды лагодны

Дзьмуе ветрык ды лагодны,       
Вандруе месячык халодны,    
Салодкі сок цячэ з бярозы,   
Як быццам казачныя слёзы.
Ручай булькоча і смяецца    
І   ад смеху аж трасецца,
Кліча   дожджык і  шукае,
Дзе ж знайсці яго, гадае.               
Спеў  разносіцца прыемны,
Вельмі  гучны і хвалебны, 
Бо  вясна ідзе насустрач,
З  ёй каханне неразлучна.               
          


Рецензии