У Пауночна-Заходнiм краi...

***
У Паўночна-Заходнім краі
Ў Саюзнай дзяржаве
Зноў вясна.

Мы на самай справе
Не баімся варожае зграі
Тут, дзе мова мая памірае.

Зноў вясна –
У Паўночна-Заходнім краі:
Сонца ў небе яе сустракае
І гукае вясну, гукае.

У Паўночна-Заходнім краі
Мая мова свой век дажывае,
Бо насельніцтва мовы не знае
І не ведае ўжо, што вясна
Беларускай вясной бывае.

04. 03. 2026 г.


Рецензии