Кругi на вадзе
Кожны крок па зямлі - гэта
кругі па вадзе вечнасці".
Трымай сваю споведзь, згубіўшы свой шлях,
Каб веру вярнуць, што згасае ў вачах.
Жыццё - як сняжынкі крохкі хруст,
Растане слязою, пакінуўшы густ.
Жыццё прамільгне імклівым каскадам,
Дзе кожны глыток абярнуўся скарбам.
Шлях гэты праўдзівы - праз церні і рвань,
Дзе дух беражэ чысціні сваёй грань.
Жыццё - як кругі на спакойнай вадзе,
Як хвалі малыя ў глыбокай рацэ.
Дзе маці дае нам найпершы ўрок
І ў свет мы здяйсняем ўпэўнены крок.
На грэбні гадоў - цунамі і крылы,
Мы рвём ланцугі, не шкадуючы сілы.
Каб хваляй разбіцца аб бераг круты,
Пакуль не астыў твой запал малады.
А ў стомленым часе заціхнуць кругі,
І штыль запануе ў люстэрку вады,
Завершыцца кола - і ў роздуме ты:
Ці аддаў усё даўгі, ці дзе пакінуў грахі?
Там подых часоў ў сутарэннях застыў,
Ты полымем крочыў праз цемру і пыл.
Ці зерне дабра ты для людзей дарыў,
Каб памяці сад непаўторна зацвіў?
Жыццё - гэта проста твой почарк
душы,
Адбітак пражытай, нялёгкай дарогі.
У бруднай затоцы ці ў чыстай расе -
Ты ісціну нёс па сваёй паласе.
Якога размаху ты хвалі пусціў -
Такім і люстэрка душы асвяціў.
Бо ўсё мінецца - і штыль, і прыбой,
Застанецца водбліск твой над вадой.
Кругі разышліся ў нябесную сінь,
Дух адлятае ў сусвету глыбінь.
І там, дзе знікаюць зямныя міражы,
Адчыніцца брама для чыстай душы.
Мінск, 17 аўгуста 2025 г.
Праз цэнтральную метафару кругоў на вадзе ў вершы я паспрабаваў раскрыць ідэю адказнасці чалавека за свой "пачатак душы", за розныя этапы існавання: ад крохкай "сцяжынкі дзяцінства і стыхійнага "цунамі" маладосці да ціхага штылю сталасці. Перад кожным з нас стаіць вострае пытанне
аб "даўгах і грахах", каб зберагчы чысціню духу нават перад церні і выпрабаваннямі.
Свидетельство о публикации №126030400411