Крананьне

Калі я сонца больш не ўбачу,
Ты зноў крані мяне рукой,
За ўсё прабач, а я заплачу
Слязой апошняй на ўспакой.

Прабач за тое, што ня спраўдзіў
Надзей тваіх, вачэй жадання,
Што нерухома, як ў засадзе,
Жыццё правёў без пакаяння.

Крані на столькі, каб пачуў.
І каб табе за ўсё адзьдзячыць,
За тое, што я ёсьць, хачу
Табе падзякаваць, і плачу.

Усьмешка маці зноў прысьніцца
У дзень народзінаў мне ноччу,
Я нахіліўся пакланіцца...
Ды толькі спаць больш не ахвочы...


Рецензии