Як прыгожа па вясне

Як  прыгожа па вясне,
Ажно  сэрданька пяе,
Цёплы ветрык абвявае 
І  з  бярозаю  гуляе…
Ён бадзёра  падпявае,
Потым хуценька знікае.
З неба сонейка ласкАва
Паглядае так цікава…
Радасць дыхае у твар,
Веснавы  нясецца дар,         
І дзівосны спеў чуваць,       
Бо вясну-не мінаваць.
         


Рецензии