Жураулiны клiн

Ляціць над дахам жураўліны клін,
З вясенняй песняю вяртаецца да хаты.
З далёкіх цёплых, тых чужых, краін
Спяшаецца дамоў, зямлі радзімай рады.

Плыве ў паветры іх вясёлы спеў,
Вясну вітае, кліча пакланіцца сонцу.
Гукае краю, будзіць каб прапеў
З усмешкаю зіме, што выпіта да донца.

Вітаюць жоравы курлыканнем
Свае мясціны, гнёзды, дзе радзіла маці.
Свой дом, як кажуць, нам заўжды эдэм,
Мясцін не знойдзеш, дзе цяплей чым ў роднай хаце.

Схавае край чужы ад злых часін,
Ды застанецца мачыхай, а не матуляй.
Слязой казыча сэрцы успамін,
Выкленчваюць часы адлігі, што  прытуляць.

Ляцяць да роднай хаты жураўлі,
На будучынь і на святло нясуць надзеі.
У родных гнёздах і ў сваёй сям`і
Святкуюць, радуюцца, што зіма слабее.

01.03.2026г.


Рецензии