Журавлиный кильватер

Кільватарны лопат

Зіма апошні імпэт мацуе,
Ў зграі атрады люта вядзе,
Ў парыве злосны вецер віруе,
Сцюдзёным жалам па скуры б'е.

Хмары нізка плывуць над дарогай,
Шэрань крохкая спіць на галлі.
Шлях - галалёд, не суцішыць трывогі,
Белым карункам марок па зямлі.

Разрэзала сонца туманныя ніці,
Змыла нуду, пазяханні і сны.
Размыла на ростанях шэрыя
цені -
Ускрэслі надзеі для прыходу вясны.

Кільватарны лопат -  як лемеш,
Што ў небе раллю варставаў -
Над Усай жураўлёў той  няспынны,
Зіме свой прысуд  пракрычаў.

Ручаі разбурылі  вязніцы,
Зазвінелі вадой у крыніцы.
Жаўруком над кожнай нізінкай,
Песня льецца да малой былінкі.

Узгоркі выспамі ў полі
Усплываюць...Чакалі пары,
Падбел жоўтым вокам - да волі! -
Выходзіць  з-пад снежнай кары .

Прытуліць сакавік, як ікону,
Пад подых апошніх завей -
Ружовых вербаў заслону,
Абраную ў храм для людзей.

Бярозавым хмелем па жылах
Бунтуе весняны настой.
Крыштальная кропля - дзянніца, -
Гатуе нам солад і строй.

Ляціце, крылатыя , хмары,
Насіце ключы ад  палёў.
Скідайце зімовыя чары
Пад гучны  пошчак салаўёў.

Мінск
1 сакавіка 2026 г.
У аснове гэтага твора я палажыў трансфармацыю прыроднай прасторы праз нестандартную метафару : неба як нябесная ралля.
Ключавы вобраз - " кільватарны лопат" - ператварае птушыны касяк у жывы лемеш, які няспынна "адмыкае" вышыню. Гэта момант ісціны, дзе марскі тэрмін (а мне як мараку добра вядома) сустракаецца з архаічнай працай аратага. Жураўлі вяртаюцца, узорваючы халоднае лютаўскае неба, каб падрыхтаваць  яго да прыняцця веснавога святла.
Ад кожнага ўзмаху крыла, ад кожнай " крыштальнай кроплі" бярозавага соку і шляху ад "зімовай вязніцы" да вольнай "раллі, дзе кожная былінка атрымлівае права на жыццё - гэта не выпадковасць, а вынік сілы і руху.
 


Рецензии