А у нашай хаце цёпла

Зноў зіма скуголіць злосна,
Рве бярвенні маразамі,
Ў хату лезе, невыносна
Вые ўсімі галасамі.

А у хаце гаспадыня
Напаліла цёпла печы.
Там яна цяпер багіня,
І не пусціць халадэчы.

Цёплым духам печ сагрэе,
І прылашчыць,і абсушыць,
І накорміць. Падабрэе
Кожны, хто да печы рушыць.

Хай злуецца, хай скуголіць
Завіруха за дзвярамі -
Хаты нашай не зняволіць,
Не астудзіць пад вятрамі.


Рецензии
Дзякую за утульны верш. СпадабалIся i iншыя, зараз прачытаныя.З павагай да Вас.

Кострома Лана   07.09.2026 21:13     Заявить о нарушении
Дзякую і Вам,паважаная Лана. Прыемна сустракаць чытачоў,разумеючых беларускую мову. Рада Вам заўсёды.

Людмила Третьякова-Брановская   08.09.2026 18:29   Заявить о нарушении
Не толькi разумею, быу час, выкладала:) Удзячна за запрашэнне,Заходзьце i Вы, калi пажадаеце. З павагай i дабром, Святлана:)

Кострома Лана   09.09.2026 11:51   Заявить о нарушении
О, дак мы яшчэ і калегі. Цудоўна!

Людмила Третьякова-Брановская   09.09.2026 22:41   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 3 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.