***

У ПОШУКІ ДАЎНЯЙ ВЯСНЫ

Сіні подых вясны і нясмелы, і кволы
Праглядае з халодных бароў.
Кружыць год-рухавік сонца жоўтае кола,
Карагодзіць у прыцемках сноў.

Дзе юнацтва маё заблудзілася, мабыць,
Чуе гай ручаёў перазвон,
Дзе куток дарагі, што ніколі не здрадзіць,
Зіхацее трава – кветка-сон.

І так хочацца мне, покуль мара не згасла,
Захінуцца ў блакітныя сны,
Удыхнуць сіні пах і з надзеяю яснай
Збегчы ў пошукі даўняй вясны.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →