Бабулi

У цішыні старога саду,
дзе пахне мятаю і сном,
Я зноў шукаю тую праўду,
Што мне даруе цёплы дом.
Твае маршчынкі, нібы сцежкі,
Зноў прывядуць мяне туды,
Дзе ў маленства асцярожна
жыццё завеяла сляды.

Твой голас звонкі, бы крыніца,
Разлііўся з ласкай і тугой,
Усё часцей начамі сніцца
Твой позірк, поўны дабрынёй.
Ты навучыла верыць ў цуды
І ў сілу шчырых цёплых слоў.
Спявала ціха калыханкі
І даравала мне любоў.

Твае натруджаныя рукі
Пяклі найлепшы ў свеце хлеб,
Лячылі ўсе мае хваробы
І адганялі цені бед.
Ты знала зёлкі і прыкметы
І як суняць дзіцячы плач,
Твае пяшчотныя сакрэты
Былі мацней ўсіх няўдач.

Бабуля, родная, святая,
У жыцці цябе не дастае...
Душа па вечарах блукае
І кліча ў засені твае.
Там верасень гарыць рабінай,
І пахне свежы каравай.
Ты назаўжды ў маім сэрцы,
як любы і надзейны край.


Рецензии