Адлёт
Снег бялізны пачарнеў,
Мой снягір чырвонагруды
Зноў на поўнач адляцеў.
Адляцеў за вольным ветрам,
За лавінай шэрых хмар,
Дзе на сотні кіламетраў
Люты холад гаспадар.
Дзе ў калючыя завеі
На бязколерны абшар,
Зноў сярэбраныя спрэі
Закрываюць сонца шар.
Там праменьчыкам надзеі
Твой запомніцца прылёт,
Цяплынёй сваей сагрэе,
Ды расплавіць смутку лёд.
Свидетельство о публикации №126022600259
Кузнецов Дмитрий Юрьевич 05.09.2026 23:41 Заявить о нарушении
Анатолий Яльницкий 05.09.2026 23:55 Заявить о нарушении