Радок да радка
Са смуткам і радасцю, днём і ўначы,
Я вершам сваім прызначаю спатканне,
Да берага роднага зноў плывучы.
Яшчэ пазнаем мы сяброў па гаворцы,
Па нашай разважлівай шчырасці слоў.
І недзе стракоча цвыркун у каморцы,
Ды нехта страчае нас горкай бліноў.
Але ўжо няўтульна пад поглядам стылым:
Не тое падумаў, не тое сказаў...
Да роднае мовы, да вобразаў мілых
Знявагі такой і ва сне не чакаў.
Радок да радка, мае лёс і сумленне.
Але ўсё цішэй голас мовы гучыць,
І мары мае – аб яе адраджэнні,
І клопат мой вечны – каб разам з ёй жыць!
Свидетельство о публикации №126022507412