Самокритично

На белорусском языке

Самакрытычна

Няма нагам пакою - з дурною галавою!
Напэўна, гэта кожны сам пра сябе казаў,
Цячэ жыццё ракою, здараецца такое:
Ключы, пальчаткi, грошы з нас кожны забываў.

Адразу - 'вырак" строгi: за ўсё "ў адказе" ногi!
Каб выправiць памылку, iм трэба шыбаваць.
Дарэмныя трывогi, далёкiя дарогi...
Як можна тут пра розум па-iншаму казаць?


Рецензии