Бярозавы гай

За сялом, дзе сцежка ўецца,
Дзе з рамонкаў дываны,
Сонца ласкава смяецца
Праз празрыстыя лісты.
Там стаіць, нібы нявеста,
Беластвольная краса,
І спявае ветрык песню,
І блішчыць ў траве раса.

Гай бярозавы, гай светлы,
Для душы маёй прытулак.
Тут знікаюць смутак, беды,
Тут спакойны сэрца грукат.
Белыя твае калоны,
Шэпт лістоты залатой –
Гай бярозавы, мой родны,
Буду я заўжды з табой

Тут улетку пахне мёдам,
І гудуць вакол чмялі,
А зімой пад белым лёдам
 Ручаінкі спяць ўдалі.
Восень сыпле сваё лісце,
Што шапоча пад нагой,
А вясной, як сок іскрысты,
Поіць гай зямлю сабой.

Я прыйду сюды з світаннем,
Каб паслухаць птушак спеў,
сваё першае каханне
Успомніць, як даўно хацеў.
Кожны ствол – нібыта сведка
Дзён юнацтва, светлых мар.
Скарб мой даўні, скарб мой светлы
І найлепшы ў свеце дар.


Рецензии