Рэальны Дзень Абаронцы Айчыны
У мове, што ў сэрцы жыве, як прарок.
Не той абаронца, хто зброю трымае,
А той, хто да міру прыспешвае крок.
Ён тоіць у памяці веру і праўду,
Малітву бацькоў і спакой родных хат.
Зямлі не патрэбны крывавыя лаўры —
Ёй трэба, каб жыў, а не гінуў салдат.
За гонар і годнасць без куль і без жаху,
За ціхі світанак над полем ільну!
Сэнс "Абараніць" — гэта вывесці з праху
Свой род. І спыніць па-любому вайну.
Свидетельство о публикации №126022302347