Хлусня

Больш не маю беларускасць
Сон прысніўся ў гэту ноч.
Сэрца сьціснула не звычна.
Я заснуў на левы бок.

І ва ў сне ляжаў на левым.
Левым бокам адчуваў,
што мне ўстаць патрэбна. Верыў -
узнімуся.
Без падстаў.

Так і гэтак узнімаўся.
Спроб было даволі шмат.
Паспяховасцю й не пахла.
Ад адчаю хоць ты плач.

Сціснуў зубы, што й не маю.
Я здымаю іх на ноч…
“На другой бок надо”- з зла я
загадаў камусьці ў сон.

Нечакана я прачнуўся.
Лёг на правы бок.
Не спаў.
Думку думаю такую, -
рускі ж я.
А ці не так?

Вось, не маю беларускасць.
Набіраю гэты верш.
Так не хочацца быць рускім…
А выходзіць рускі йшчэ.


Трэба больш мець беларускасць.
Маю мала.
З ім не сплю
Застаюся толькі рускім.
толькі ў сне.
 Прабач,
хлушу.

22.02.2026г


Рецензии