Моц у шчырасцi
Спускаецца, каб пасяліцца ў сэрцах.
З надзеяй падабраць да іх ключы,
Не даць украсці “прабачэнне” скерца.
Пад час гулянняў, танцаў і сустрэч
На думкі, разважанні — цэлы тыдзень.
У гэты дзень душы мы насамрэч
Муры адчынем, дзе няволіў злыдзень.
Ды заржавеў замок, калі ў вачах
Няма цяпла, на жарт, без пакаяння.
Прабачыць просім, бо, як звычай, птах
Ад прашчураў прынёс, як святкаванне.
Вятры ў дарозе доўгай праз вякі
Згубілі шчырасць на лясным прасторы.
За акаёмам дзесьці ручайкі
Іх слёз у пошуках шляхоў праз горы.
І просім прабачэнне проста так,
Даруе Бог, упэўнены — павер`е.
А грэх не разумеем, у кулак
Сціскаем думкі, белім колер шэры.
Падман, хоць раўнадушшам, хоць хлуснёй,
Перакрывае шлях душы да Сонца.
Раз каяяцца — то шчыра і з душой...
Адкрыецца да вечнасці аконца.
Свидетельство о публикации №126022205715