Мiкола

Ё куточак на зямлі,
І святкуе юбілей
Той, каго гады вялі
Майстрам жыць сярод людзей;
Чарадуе рэй умельства
Наш Мікола дарагі:
Між сялянства і зямельства
Бачым таленты... рукі!
Мой гадзіннік спрыт не ведаў
(Разгайдала плойма рыб
Вастрынёй тых пераследаў...)
Ачуняў! зіхціць! - дзе рып?!
...А з Шатландыі далёкай
Верасовы сіні пыл
Плыў, авечкамі галёкаў, -
Файны швэдар: праз капыл...
То бавоўны пласт шаўкамі
Ты на жывапіс тварыў,
То паўднёвымі снапкамі
Рушнікі перастварыў!..
А патэльня, а газоўка,
Жырандоля - блях цяпло!
Нават дробная насоўка -
Помніць, вер, тваё жытло.
____________________________
Не звядзі, прашу, умельствы:
Свет хай добры і благі.
Ты пазыч, сыпні майстэрствы!
Як Мастак - на ўсе бакі...


Рецензии