Матулiна мова. верш на беларускай мове

У дзяцінстве матуля мяне калыхала,
І пяшчотная песня лілася ў сне.
Казку з маміных вуснаў сабе ўяўляла,
Беларуская мова натхняла мяне.

Меладычныя гукі, адкуль вы, скажыце,
Хто складаў вас у словы, хто іх нам дарыў?
Можа вецер ласкаў вамі спелае жыта?
Вамі дожджык па даху струменькамі ліў?

Можа сонца ўзімку снягі растапляла,
І ручай у вясны тыя гукі здабыў?
Можа птушка з мелодыяй той сябравала,
А прыгожыя словы нам лес данасіў?

Не знікай з нашых вуснаў, радзімае слова!
Нікуды не ляці, а жыві тут, у нас.
Хай праходзяць вякі, дзеці слухаць гатовы
Калыханку матулі ў чароўны свой час.


21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы.

21.02.26


Рецензии