Я жыву, пакуль кахаю зорку...
Я жыву, пакуль кахаю зорку,
Што да рання будзе мне свяціць.
Брэша дзесь сабака на узгорку
Ды у вокны ноч ужо глядзіць.
І не спіць душа мая да ранку,
Думае пра зорачку сваю.
Выйду, пастаю яшчэ на ганку,
У святле ад зорак пастаю.
За акном у цемры кружаць мухі –
Снег ідзе. А хочацца вясны.
Зорачкі сваёй люблю я рухі,
Пра яе люблю я нават сны.
Брэша дзесь сабака там на ўзгорку
Ды у вокны ноч ізноў глядзіць.
Я шчаслівы, бо кахаю зорку,
Што мяне таксама часта сніць.
21. 02. 2026 г.
Свидетельство о публикации №126022107959