Лiст на фронт
Як доўга чакаю твой ліст ў цішыні.
Халоднаю ноччу змяняецца дзень,
І вестку з вайны я малю ў вышыні.
Яна прыляціць, нібы птушка вясной,
І словы твае мне на крылах нясе.
Скажы, што жывы, што ты побач са мной,
Што сэрца тваё не астыла ў бядзе.
А я малюся кожнай зорцы ўначы,
Каб куля-злюка праляцела міма.
Ты толькі, любы мой, жыві,
Бо ты — мая надзея і мая Радзіма.
Я хустку тваю берагу, як святыню,
Бо пахне табою і даўняй тугой.
Я веру, што час гэты страшны праміне,
сустрэнемся, мілы, мы хутка з табой.
Я вышыю кветкі на белым абрусе —
Валошкі і макі, што ў полі квітнеюць.
Ты толькі, прашу, ўспамінай пра мяне,
І думкі пяшчоты хай душу сагрэюць.
А я малюся кожнай зорцы ўначы,
Каб куля-злюка праляцела міма.
Ты толькі, любы мой, жыві,
Бо ты — мая надзея і мая Радзіма.
А бомбы няхай разрываюць зямлю,
І неба крывавіцца шэрым світаннем.
Маё непагаснае слова "Жыві!" —
Мацней за гарматы, бо ў ім ёсць каханне.
Яно праляціць праз агонь і праз дым,
Праз сотні дарог, што вайна наламала.
Я ведаю, чуеш яго ў сэрцы ты,
Каб сіла твая у баях не згасала.
А я малюся кожнай зорцы ўначы,
Каб куля-злюка праляцела міма.
Ты толькі, любы мой, жыві,
Бо ты — мая надзея і мая Радзіма.
Свидетельство о публикации №126022106383