Блiны-аладкi

Я стаю каля печы,
Каб бліноў у ёй спячы,
Прыгаворваю: Калядкі!
Ах, бліны мае, аладкі!

Пачастую ўсіх сяброў,
Хопіць цеста, хопіць дроў!
Мы святкуем так Калядкі —
Ах, бліны мае, аладкі!

[Прыпеў]
Ах, бліны мае, бліны,
Па памеры, па даўжыні,
Вы падобныя на сонца,
Што нам ззяе з вышыні!
Ах, бліны мае, бліны,
Муку змелюць нам млыны,
Пячы; толькі, не ляну;йся,
Не шкаду;й ты рук, спіны;!

Каму з маслам, каму з салам —
Пачастую ўсіх задарам.
Мы адзначым так Калядкі —
Ах, бліны мае, аладкі!

Ну, а потым усе дзяўчаты
Пойдуць варажыць да хаты,
Каб у люстэрка на Калядкі
Хлопцаў паглядзець спачатку.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →