Жывiце годна

Хоць зараз жыць дзеля сабе
у свеце модна,
Мы чуем словы праз вякі -
"ЖЫВІЦЕ ГОДНА!"

20.02.2026

Пісьмо да фiліпійцаў 1:27: "Толькі жывіце годна Евангелля Хрыстовага..." (пераклад В. Сёмухі)

Дзякуй Богу за спадара Міколу Статкевіча і яго наказ для беларусаў, які пераклікаецца са словамі Апостала.

Учора, нарэшце, пасля амаль шасці гадоў турмы і месяца ў рэанімацыі пасля інсульту, ён апынуўся дома, дзе яго сустрэла шчаслівая жонка Марына.

Яму патрэбны пэўны час, каб аднавіцца. Таксама яшчэ складана размаўляць, але калі яго спыталі: «Што б ты хацеў сказаць беларусам?» ён адказаў: «Жывіце годна!»

www.instagram.com/sergiy.mel


Рецензии