Казалi людзi

Вось і ўсё... Казалі ж людзі:
"Шчасця з ім табе не будзе!
Рукі атрасай хутчэй
Ды гані з душы, вачэй".

Верыла  яму, дурніца.
Шыла модныя спадніцы...
Памяняла паліто
І прычоску, і аўто.

І яго – куды глядзела? –
З галавы да ног адзела!
Адкарміла. Ён, дзяцюк,
Сытым стаў – нібы парсюк.

Марыла: "Мяне , галубу,
Хутка павядзе да шлюбу".
Хоць і быў ён маладзей –
Не губляла я надзей.

Толькі мары не збыліся –
Быццам хмары расплыліся.
Плюнуў у душу ён мне,
Не прывідзіцца і ў  сне.

Ашукаў, такі "харошы",
Падлабуніў мае грошы,
Знік – няведама куды...
І адняў мае гады.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →