Мары пра вясну
Як гоніць сцюдзёнасць да хаты, дамоў,
У вечары - стала хоць крышачку відна.
Праталіны, дзе вы? Чакаю даўно!
Жанчыну, амаль з украінскага поўдня,
З-пад Гомеля, грэе вясна, больш нішто.
Навошта мяцеш, завіруха, нядобра,
Навошта пранізваеш, стынь, паліто?
Як моцна кахаю прыкметы - праростки!
Вясеннімм дажджом растапіць бы сняги!
Як проста мне радасць даставіць, як проста-
Разлі мне, цяпло, ручаі на лугі!
Абмый спіны пашаў і рвы між палямі,
Зялёным адзнач наступленне вясны
Слязу я змахну пад буслоў клякатанне.
Пакуль - пра Радзіму ім мрояцца сны.
Як цяжка - стаяць па калені ў снезе
Паветрам сцюдзёным змарозіўшы твар,
Стаяць і глядзець як вясна - ледзве-ледзве
Па сонечных промнях ідзе ў абшар.
Свидетельство о публикации №126022001331